Dryhva: Brandy BA

Brandy Barrel Aged Smoked Imperial Baltic Porter

Разам з сябрамі з бровара Plague Brew мы выпускаем нешта незвычайнае. Новая лінейка Dryhva – гэта нашае бачанне балтыйскага портару з краіны балот, самых патаемных куткоў Палесся. Выдатныя цёмныя гатункі соладу ствараюць шчыльную базу колеру моцнай кавы, сушаны на торфе солад дадае прыемны пах туманаў над тарфянікамі, а вэнджаны на бярозе солад прыўносіць у арамат лёгкія адценні восеньскіх сельскіх печак і кастроў. Каб збалансаваць усё гэтае хараство, пасля павольнага і доўгага браджэння мы адправілі Дрыгву адпачываць у свежую дубовую бонду з-пад вінаграднага брэндзі. Прайшла зіма, вясна і лета, надышла восень, а з ёю і момант, калі наш портар дасягнуў свайго найлепшага стану. І менавіта зараз мы жадаем падзяліцца з вамі гэтым маленькім скарбам.

Характарыстыкі піва

СтыльPorter
Серыя Dryhva
Дата выпуска 05.10.2022
ABV 6,8%
OG27°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Вытрыманае ў бондзе
Фасоўка Разліўное
Смак бондавы, вэнджаны, кававы, смажаны, соладавы

Інгрэдыенты

Солад Munich, Whisky, Smoked, Cara Clair, Cara Ruby

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,35
Колькасць чэкінаў264
Апошні чэкін 25.03.2023
Дата абнаўлення: 15.03.2024

Нядаўнія гатункі