Fresco: Basilico E Sale
Italian Pilsner with Basil and Sea Salt
А вось гэты гатунак дакладна дапаможа нам нарэшце сустрэць сапраўдную вясну! Калі шчыра, ідэя зрабіць лагер з базілікам у нас узнікла вельмі даўно, але ж чамусьці заўсёды адкладалася на потым. Усё змянілася, калі размова ў нашым бары пра італьянскія лагеры з дататкам марской солі зноў разварушыла гэтыя вар’яцкія думкі, і мы вырашылі, што калі не гэтым разам – то ўжо ніколі! Гэты пілснер у італьянскім стылі мы зварылі з беларускім варыянтам чэшскага хмелю Saaz, а потым гэты ж самы хмель дадалі і на сухое ахмяленне. Відавочна, не спыніліся і далей вытрымалі наш пілс на свежым эфіопскім базіліку (вы нават не ўяўляеце, якімі водарамі быў напоўнены ў той дзень бровар). Пасля гэтага вельмі ашчадна дадалі марской солі, каб падкрэсліць хрусткі смак нашага Fresco і не ператварыць яго ў салёны гозэ. Ну і, як заўсёды, надзейны штам дрожджаў і доўгая вытрымка пры нізкім тэмпературах зрабілі ўсё астатняе. Fresco – гэта сапраўдны пілс са смакам і водарам цёплага марскога ветру на італьянскім пляжы. Saluti!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Fresco |
| Дата выпуска | 15.04.2026 |
| ABV | 4,8% |
| OG | 12° |
| Горыч | 45 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | базілік, соль |