Grodziskie: Zubroŭka
Traditional Polish Smoked Wheat Ale With Sweetgrass
Мы марылі аб тым, каб зрабіць піва ў гістарычным польскім стылі Grodziskie. І, нарэшце, гэтая мара здейснілася. У нашай версіі стылю мы скарысталі сто адсоткаў вэнджанага пшанічнага соладу, беларускі хмель Spalter Select з-пад Маларыты, а таксама знакаміты баварскі штам дрожджаў для пшанічнага піва. Каб зайсці ў нашых даследаваннях яшчэ далей, мы дадалі да гатовага піва сапраўдную белавежскую зуброўку, якая выдатна спалучаецца з араматамі вэнджанага банана і дадае адценні дубовай шчапы, карыцы і мяккіх хлебных спецый. Добра газаванае, прыгожага саламянага колеру, насычанае, але тым жа часам асвяджальнае і даволі лёгкае, гэты выдатны прадстаўнік гістарычнага польскага броварства дапаможа вам здзейсніть невялічкую вандроўку ў тыя часы, калі піва лічылася сапраўды таямнічым напоем.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Grodziskie |
| Дата першага выпуска | 29.07.2022 |
| ABV | 4,7% |
| OG | 11.67° |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Smoked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | зуброўка |