Halaklin
Mixed-fermentation Gose
Halaklin — працяг аднайменнай лінейкі кісла-салёных эляў, якую мы пачалі з гозэ з дадаткам буракоў. Новае піва мае больш класічны выгляд і смак. Яно зроблена з дапамогай аўтэнтычнай практыкі no-boil, то-бок без кіпячэння сусла, і зброджанае ўласным блэндам лактабактэрый і дрожджаў. Дзякуючы гэтаму піва атрымала затуманена-жоўты колер, выразны малочнакіслы водар з сярністымі адценнямі і асвяжальны смак з яскравай кіслінкай і стрыманай салёнасцю. Мы таксама дадалі невялікую колькасць гранатавага пюрэ, каб яшчэ больш падкрэсліць кісла-даўкі профіль піва і атрымаць лёгкі фруктовы посмак.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Halaklin |
| Дата выпуска | 17.09.2019 |
| ABV | 3,5% |
| OG | 9° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, кіслы, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Oats |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | гранат, соль |
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Сніфтэр |
| Спалучэнне з ежай | саланіна, востры сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 3,85 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 230 |
| Апошні чэкін | 18.05.2022 |
| Дата абнаўлення: 17.04.2025 | |