Halaklin: Burak
Imperial Gose with Beets
Серыю нашага піва ў стылі гозэ мы вырашылі назваць «Галаклін». Пад гэтым тэрмінаму у гідралогіі вызначаюць зону хуткага ўзрастання салёнасці, якая пераходзіць у павольнае і плаўнае змяненне салёнасці ў глыбінных водах. Гэта цалкам адпавядае сэнсу нашых гозэ з рознымі дадаткамі і шматслойным смакам.
Halaklin: Burak, як можна зразумець з назвы, зроблены з дадаткам буракоў. Калі вы ніколі не пілі бураковы сок і ўяўляеце гэтую расліну выключна часткай салатаў і супоў, смак гэтага піва для вас будзе сапраўдным сюрпрызам. Мы дадавалі буракі на ўсіх этапах вытворчасці піва: ад зацірання да другаснага браджэння. У выніку атрымалася стварыць насычаны і складаны гатунак шалёнага бураковага колеру са стрыманым кісла-салёным профілем і адценнямі чырвоных ягад і зямлістых карняплодаў.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Halaklin |
| Дата выпуска | 17.05.2019 |
| ABV | 5,4% |
| OG | 15° |
| Горыч | 20 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Моцнагазаванае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кіслы, салёны, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat, Flaked Oats, Flaked Rye |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | бурак, каляндра, соль |