Imhla: NZ Cascade
New England IPA
Новая Імгла – даволі незвычайны гатунак. У ёй мы выкарысталі знаёмы нам усім па назве хмель, які, аднак, не такі просты, як падаецца. Звычайны амерыканскі Cascade – класічны гатунак і сапраўдны рухавік крафтавай рэвалюцыі. А вось Cascade родам з Новай Зеландыі – іншы звер, і адрозніваецца ад сваяка настолькі, што па сутнасці з’яўляецца асобным гатункам з унікальнымі смакамі чырвонага вінаграду, яблыневых кветак і больш знаёмых ружовых грэйпфрутаў. Уся гэтая прыгажосць вельмі пасуе нашай пяшчотнай, араматнай Імгле. Kia ora!