Imža: Malina i bazilik

Berliner Weisse with Raspberry & Basil

Наш першы малінавы берлінер вайсэ шмат каму прыйшоўся да спадобы, таму мы вырашылі працягнуць серыю Imža яшчэ адным гатункам з малінамі. І зноў гэтая ягада ідзе ў пары, цяпер — з базілікам. Гэта вельмі папулярнае спалучэнне сярод вытворцаў напояў і кандытарскіх вырабаў, якое гарантуе яскравы мікс пахаў і смакаў. Маліна дадае выразныя кісла-салодкія ягадныя характарыстыкі, а базілік, дзякуючы высокаму ўтрыманню эфірнага алею і дубільных рэчываў, — спецыфічныя духмяныя і вострыя адценні. У выніку атрымалася піва ружовага колеру з прыемным пахам ягад і спецый, стрыманым кіслым малінавым смакам і свежасцю базіліку ў паслясмаку.

Характарыстыкі піва

СтыльBerliner Weisse
Серыя Imža
Дата выпуска 06.09.2019
Алкаголь3,5%
Шчыльнасць
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, фруктовы, кіслы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Rye
Дрожджы Malanka Blend
Іншыя дадаткі маліна, базілік

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер
Спалучэнне з ежай бульба фры, вытрыманы сыр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі