Poklič: Dźmuchaŭcy i Bez
Saison with lilac and dandelion flowers
Наш любімы сезонны saison з лінейкі Покліч, нарэшце, вяртаецца! У гэтым годзе мы зрабілі усё магчымае, каб не прапусціць той кароткі час, калі цвятуть сапраўдныя сімвалы вясны – сакавітыя дзьмухаўцы і непаўторна араматны бэз. Як заўсёды, каманда Маланкі адправілася ў далёкія ад аўтамабільных дарог лугі, каб назбіраць самых смачных і свежых дзьмухаўцоў і бэз з асабістага лецішча. Усе гэтыя кветкі, разам з ашчаднай колькасцю беларускага хмелю, пайшлі на варку сапраўднага ўвасаблення слова saison. Кожны келіх, кожны глыток – гэта мініяцюрная копія найлепшага вясновага дня.