Kava: Ethiopia Guji
Imperial Stout With Coffee
Наш таемны, кававы імперскі стаўт з лінейкі Kava, нарэшце, вяртаецца пасля доўгага перапынку! Як і раней, у гэтым падарожжы мы супрацоўнічалі з нашымі сябрамі з Kitchen Coffee Roasters, якія падрыхтавалі для Маланкі новы, унікальны гатунак кавы Ethiopia Guji. У насычаны, олдскульны, смажаны імперскі стаўт гэты афрыканскі мікралот з эфіопскіх узгор’яў прыўнёс прыемныя смакі араматнага эспрэса марціні, горкага шакаладу і персікавага лікёру. Сапраўды, гэта выдатны напой для, бадай, апошніх зімніх марозаў.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Kava |
Дата выпуска | 21.02.2025 |
ABV | 6,8% |
OG | 25° |
Горыч | 50 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | смажаны, кававы, горкі |
Інгрэдыенты
Солад | Pale, Biscuit, Munich, Chocolate, Roasted Barley |
---|---|
Іншыя дадаткі | кава |
Падача
Тэмпература падачы | 8-12° |
---|---|
Тып куфлю | Сніфтэр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы