Lichamanka: Cashmere
Single Hop Double IPA
Cashmere — адносна новы гатунак хмелю. Упершыню на рынку ён з’явіўся ў 2013 годзе, а распрацаваны быў у межах праграмы селекцыі хмелю Вашынгтонскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта значыць, што ў адрозненні ад большасці камерцыйных гатункаў, якія запатэнтаваныя і не даступныя для вольнай вытворчасці, Cashmere можа вырочваць усялякі фермер. У ягоным профілі шмат адценняў, падобных да хмелю Cascade, і яго часам нават называюць «супер-Cascade», але Cashmere вылучаецца і ўласнымі асаблівасцямі. Часцей за ўсё ў піве ён праяўляецца тонамі персіка, мандарына і леманграса. У нашым новым DIPA можна заўважыць як гэтыя ноткі, так і тонкія адценні дыні, ананаса і грэйпфрута. А што адчуеце вы?
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 12.02.2021 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 70 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | горкі, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Cashmere |
|---|---|
| Солад | Pilsen |