Lichamanka: Zappa

Single Hop Double IPA

Хмель Zappa адносіцца да групы neomexicanus. Такія гатункі даволі рэдка можна сустрэць сярод інгрэдыентаў еўрапейскага піва. Яны дзіка растуць у засушлівых горных раёнах Нью-Мексіка. Як лічаць даследчыкі, гатункі neomexicanus ніколі не крыжаваліся з еўрапейскім хмелем. Нарэшце зрабіць піва з такім хмелем змаглі і мы. Zappa названы ў гонар знакамітага амерыканскага музыкі Фрэнка Запы. Дзікі і свабодны гатунак, як музыка, напісаная Фрэнкам, складана апісаць і параўнаць з іншымі. У нашым піве Zappa прадэманстраваў усю сваю разнастайнасць: вы можаце адчуць як фруктовыя і цытрусавыя адценні маракуйі і лімона, так і хвойныя і травяністыя — з лёгкімі хвойнымі, мятнымі, вострымі і нават часнычнымі тонамі. Аднасоладавая база піва ня адцягне на сябе ўвагу і дасць вам магчымасць цалкам разабрацца ў складанасці гэтага незвычайнага хмеля.

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Lichamanka
Дата выпуска 14.02.2020
ABV 6,8%
OG20.5°
Горыч90 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, dryhop
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Zappa
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,26
Колькасць чэкінаў218
Апошні чэкін 16.10.2020
Дата абнаўлення: 04.01.2024

Нядаўнія гатункі