Maladzik: Cabernet & Merlot
Saison With Cabernet & Merlot Juice
У самы сезон збору ўраджаю вінаграду ў нас атрымалася здабыць найсвяжэйшы сок духмяных гатункаў малдаўскіх Cabernet Sauvignon і Merlot. Каб лепш перадаць гэты хуткаплынны жнівеньска-верасеньскі час, мы зварылі традыцыйны бельгійскі saison і дадалі ў яго вінаградны сок на этапе ферментацыі. Менавіта таму наш новы Maladzik – гэта, па сутнасці, блэнд сезона і маладога віна. Напоўнены водарамі летняга лугавога мёду, салодкіх суніцаў і свежаскошанай травы, кожны келіх Маладзіка – падарожжа ў часы позняй летняй спёкі.