Mlosć: Citra
American Pale Ale
Чароўны хмель Citra нагадвае цара Мідаса з хмельнага свету – ён мае звычай ператвараць у золата ўсё, чаго дакранаецца. І гэтым разам ён крануў наш паветраны Pale Ale з новай лінейкі Mlosć. Яркі водар мякаткі сакавітага ружавага грэйпфрута, лёгкае , але ў той жа час круглявае цела, асвяжальны смак з адчувальнай, быццам цытрусавай, гаркатой сплятаюцца ў фантастычна збалансаваны куфаль вадкага золата.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Mlosć |
| Дата выпуска | 21.01.2022 |
| ABV | 5,3% |
| OG | 13.5° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, фруктовы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|