Mlosć: Loral
American Pale Ale
Наш новы рэліз у лінейцы Mlosć – гэта даследаванне невядомых, але ж разам з тым цікавых амерыканскіх хмеляў. Loral – ня вельмі звычайны хмель з ЗША, бо ён паходзіць у тым ліку ад старога французскага гатунку Tardif de Bourgogne, і мае характарыстыкі, падобныя да найлепшых еўрапейскіх прадстаўнікоў. Мяккі водар лугавых зелак, якія только што з’явіліся пасля зімовага адпачынку, ледзь чутны арамат сакавітых трапічных фруктаў і даволі моцны смак свежага лімону выдатна збалансаваныя адчувальнай гаркатой і цудоўнымі асвяджальнымі якасцямі гэтага напою. Mlosć – сапраўднае ўвасабленне вясны ў вадкай форме.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Mlosć |
| Дата выпуска | 06.04.2022 |
| ABV | 5,3% |
| OG | 13.5° |
| Горыч | 45 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы