Mroiva: HBC 630
Session New England IPA
У новае піва ў серыі звышлёгкіх і суперпіткіх NEIPA «Мроіва» мы дадалі эксперыментальны хмель пад кодавай назвай HBC 630. Ён выведзены кампаніяй Hop Breeding Company у 2008 годзе ў выніку скрыжавання двух другіх гатункаў, якія масава не культываваліся. Селекцыяй хмелеводы засталіся задаволеныя, і HBC 630 пачалі рыхтаваць да камерцыйнага распаўсюду. Але для таго, каб ён стаў даступны для шырокага кола вытворцаў і спажыўцоў, спатрэбілася больш за дзесяць гадоў. HBC 630 мае насычаны і складаны профіль, які характарызуецца выразнымі адценнямі вішняў і малінаў, а таксама высокім утрыманнем эстэраў і лактонаў, падобных на цукаты, што надаюць піву мяккія ноткі персіка і банана. Усё гэта разам з мутна-жоўтым колерам, лёгкім целам і асвяжальным смакам робіць піва ідэальным для таго, каб спатоліць смагу.
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Mroiva |
Дата выпуска | 05.08.2021 |
ABV | 3,8% |
OG | 14° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | асвяжальны, фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
Хмель | HBC 630 |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats |
Іншыя дадаткі | лактоза |