Noč: Tmavý Ležák
Czech-style Dark Lager
Кожны дзень зараз становіцца ўсё карацей, і больш халодныя, працяглыя ночы пачынаюць панаваць над часам. Менавіта ў гэты сезон мы выпускаем новую лінейку ўтульных цёмных лагераў Noč. У першым гатунку серыі мы натхняліся сапраўдным мастадонтам стылю – легендарным чэшскім тмавым лежаком ад найстарэйшага пражскага бровара U Fleků. Незвычайны для стылю соладавы засып з вялікай колькасцю карамельных і шакаладных саладоў стварае пяшчотны, крыху даўкі, шакаладна-кававы смак, ашчаднае ахмяленне чэшскім хмелем Saaz дадае неабходны баланс гаркаты, а нізкі градус, ледзь заўважная саладосць і доўгая вытрымка пры нізкіх тэмпературах толькі павялічваюць жаданне атрымваць асалоду ад Ночы, келіх за келіхам.
Характарыстыкі піва
Стыль | Dark Lager |
---|---|
Серыя | Noč |
Дата выпуска | 04.10.2024 |
ABV | 4,8% |
OG | 13° |
Горыч | 30 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Сэсіённае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | кававы, соладавы, смажаны, шакаладны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Munich, Caramel Munich III, Chocolate |
---|