Pilsner
У пагоне за новым, папулярным і самым сучасным вельмі лёгка выпусціць блізкае, простае, але таму не меней хвалявальнае і захапляльнае. Для нашага самага першага пiлснера ў нямецкім стылі мы скарысталі мясцовы светлы солад, найсвяжэйшы лакальны хмель Saaz ураджаю 2021 года ад адзінай гаспадаркі ў Беларусі, што займаецца яго гадоўляй, і надзейны штам лагерных дражджэй ад самага старога бровара ў свеце, наўпрост з манастыроў на вяршынях баварскіх гор. Адкрытае браджэнне пры нізкіх тэмпературах дало чысты водар вясновых лугавых кветак, павольных цытрусавых, а двухмесяцовая лагерызацыя дазволіла акуратна ўплесці гэтыя водары ў мяккі смак свежага хлеба, трошку мінеральны, апраўлены выразнай хмелевай гаркатой. Нефільтраваны, хрумсткі і на дзіва піткі, гэты лагер – наша даніна тым людзям, дзякуючы працы якіх піва з набора інгрэдыентаў, прывезеных з усяго свету, пераўтвараецца у сапраўдны свойскі напой.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Дата выпуска | 12.02.2022 |
| ABV | 4,8% |
| OG | 12° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | горкі, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|