Piarevaracień

Double Oatmeal Stout With Chocolate, Cherries And Sweetgrass × Калабарацыя з Coma Brewery

У нашым новым рэлізе мы вырашылі падвоіць усё – два бровары аб’ядналіся, каб зварыць падвойны аўсяны стаўт у даволі двудушным стане (адгэтуль і назва – Piarevaracień). З нашымі сябрамi з бровара Coma мы зварылі гэты цёмны і злавесны аўсяны стаўт, дадаўшы да яго іншы,  больш мяккi бок – духмяны вішнёвы сок, цёплы шакалад і нашу улюбёную зуброўку, насычаную водарамі арэхаў і спецый, наўпрост з самых цёмных куткоў Белавежскай пушчы. Ноткі вішнёвай наліўкі, слодычаў з цынамонам, горкага шакаладу, абмакнутага ў эспрэса, хаваюцца пад мяккім і таямнічым туманам цёмнай пены. Няхай жа гэтае піва стане вам добрым кампаньёнам у святле поўні.

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Дата выпуска 26.11.2021
ABV 6,8%
OG17.5°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак смажаны, шакаладны, фруктовы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Chocolate, Flaked Oats, Biscuit, Munich
Іншыя дадаткі вішня, зуброўка, какава

Падача

Тэмпература падачы 12-14°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,30
Колькасць чэкінаў356
Апошні чэкін 08.01.2024
Дата абнаўлення: 15.04.2024

Нядаўнія гатункі