Pilsner: Czech Saaz
Czech-Style Pilsner with Žatecký poloraný červeňák hops
Наша зацікаўленасць асвяжальнымі, стрыманымі і складанымі еўрапейскімі лагерамі абуджаецца ўсё мацней і мацней, таму гэтым разам мы насталі на незнаёмую нам сцежку чэшскіх светлых лагераў. У адрозненні ад апошніх гатункаў пілснераў у нямецкім стылі, у нашым новым мы выкарысталі выключна імпартаваныя складнікі – еўрапейскі солад, чэшскі хмель самага папулярнага ў краіне гатунку Saaz (ці, як самі чэхі яго называюць, žatecký poloraný červeňák). Ужо звычайнае для нас доўгая вытрымка на нізкіх тэмпературах, духмяны чэшскі хмель з нотамі лугавых кветак і араматных спецый, соладавая база залаціста-меднага колеру з водарам свежаспечанага хлебу разам стварылі той самы насычаны смак багемскага лагера, які мы так часта ўспрымаем як эталонны для піва нізавога браджэння.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Pilsner |
| Дата выпуска | 25.01.2023 |
| ABV | 4,9% |
| Горыч | 45 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кветкавы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|