Poklič: Chatni
Historical Belarusian Beer
Калі мы вядзем гутарку пра эксперыменты з гістарычнымі гатункамі беларускага піва, то адразу ўзгадваем, што для Маланкі ўсё пачалося з Покліча. У далёкім 2019 годзе, у самым пачатку гісторыі нашага бровара, мы зварылі піва суцэльна з беларускіх складнікаў: Мінская вада, Слуцкія дрожджы, Іванаўскі солад і Маларыцкі хмель. Зараз мы вяртаемся да гэтага эксперыменту, але ж далучаем да яго ўвесь наш тэхічны досвед. Перароблены рэцэпт, найсвяжэйшы беларускі хмель, дакладны кантроль тэмпературы браджэння і доўгая лагерная вытрымка робяць гэты гатунак выдатным прыкладам таго, якім магло б быць гістарычнае беларускае піва ў сучасным тэхналагічным выкананні. Тонкія водары сушаных палявых кветак і гваздзікаў, лёгкі смак свежаспечанага хлебу, прыемная гарката і зіхатлівы залацісты колер пераўтвараюць кожны келіх нашага Хатняга Поклічу ў сапраўднае гістарычнае падарожжа.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Poklič |
| Дата выпуска | 13.01.2026 |
| ABV | 5,8% |
| OG | 15.44° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | востры, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Caramel |
|---|