Popiel: Saaz
Smoked Dark Hoppy Wheat Lager
Мы працягваем нашае лагернае падарожжа, і гэтым разам выпускаем нешта зусім незвычайнае. Пасля некалькіх гатункаў светлых пілснераў мы вырашылі пайсці па цёмным шляху і зварылі цёмны лагер у чэшскім стылі, які шчодра ахмялілі духмяным жацецкім хмелем. Але ж прага дзіўнага вымусіла нас звярнуць са знаёмых сцежак, і ў наш цёмны лагер мы дадалі вэнджаны на буку пшанічны солад, які дадаў яму цікавы характар нямецкіх вэнджаных лагераў з Франконіі. Ужо звычайная для нас доўгая вытрымка пры нізкіх тэмпературах зрабіла яго на дзіва збалансаваным, а нестандартныя інгрэдыенты дадалі складанасць і цікавасць у добра знаёмы смак вільготнай глебы ў вясновым лесе, пах туманных вячэрніх вогнішчаў і прыемны салодкі водар першых кветак. Na zdraví!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Dark Lager |
|---|---|
| Серыя | Popiel |
| Дата выпуска | 14.04.2023 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 14° |
| Горыч | 45 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, горкі, кававы, смажаны, соладавы, шакаладны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Smoked Wheat, Chocolate |
|---|