Saĺsa: Boršč
Smoked Tomato Gose With Beets and Spices
«Сальса» вяртаецца! Ведаем, вы яе вельмі чакалі. І вяртаецца яна ў даволі незвычайным выглядзе, бо гэтым разам мы натхняліся не фірмовымі соусамі народаў свету, а сапраўдным золатам усходніх славян — баршчом. Але ж новая «Сальса» — гэта, перш за ўсё, горача любімая ўсімі «таматка», таму і незвычайны смак не дамінуе, а дапаўняе яе. У трохі вэнджаную таматную базу (быццам бы звараную на насычаным булёне) мы дадалі бураковую пасту, салодкую цыбулю, духмяны перац, чорны перац, лаўровы ліст, кропельку кмену і каляндры, бо які ж боршч без цёплага кавалачка жытняга хлеба. І «Маланка» не была б «Маланкай», калі б мы не насыпалі ў «Сальсу» трошачкі суперхотаў у выглядзе фантастычнага Ghost Pepper. Сапраўдны вогненны боршч у вашым келіху!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 20.12.2024 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | бурак, цыбуля, перац, лаўровы ліст, кмен, каляндра |