Saĺsa: Habanero Mix
Smoked Tomato Gose With PEppers And Spices
У новай ітэрацыі нашых звышвострых таматных гозэ з лінейкі Salsa мы пайшлі новым для нас шляхам і з дапамогай нашага пякучага сябра Дзмітрыя Герасімава самі вырасцілі ўласныя перцы хабанэра. Пасля таго, як позняй восенню мы сабралі д’ябальскі ўраджай, мы павольна ферментавалі жоўтыя, чырвоныя і зялёныя перцы разам з духмяным часныком і дадалі атрыманы мэш у нашую класічную, крыху вэнджаную таматную базу. Спадзяемся, гэты цікавы эксперымент пакіне вас задаволенымі і са слязамі шчасця ў вачах!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 14.02.2024 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|