Saĺsa: Harissa
Smoked Tomato Gose With Peppers And Spices
Пасля доўгага перапынку да нас вяртаецца Сальса! Гэтым разам мы адпраўляемся ў падарожжа па Паўночнай Афрыцы, вялікаму культурнаму рэгіёну Магрыб. А, калі быць дакладным, то у нашай новай ітэрацыі Сальсы мыскарысталі вялікую колькасць соўса Харыса, які з’яўляёцца папулярнай стравай у Тунісе, Алжыры, Марока і іншых краінах рэгіёна. Да шчыльнай, трохі вэнджанай таматнай базы мы дадалі вялікую колькасць гэтага самага соўса харыса з перацёртых смажаных перцаў чылі, часныку, кмену і каляндры. Гэтая вандроўка будзе цікавай і смачнай!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 22.10.2025 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Мутнае, Абмежаваная партыя, Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, кіслы, салёны, салодкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | тамат, перац, соль, каляндра |