Saĺsa: Kačchudžan
Smoked Tomato Gose
У нашым новым таматным гозэ мы звяртаемся да карэйскай кухні, знакамітай сваімі спалучэннямі вострых і ферментаваных страў. Адным з найболей распаўсюджаных традыцыйных соусаў у Карэі з’яўляецца качхуджан – сумесь ферментаваных соевых бабоў, рысу і пякучых перцаў чылі звышвысокай канцэнтрацыі. Гістарычна вытрыманая на сонцы, гэтая паста выдатна спалучаецца с багатымі на ўмамі таматамі. Менавіта таму, як і раней, базай стала наша класічнае шчыльнае таматнае цела з дымам, соллю, чорным перцам і часныком. У пікантным напоі вельмі цікава спалучаюцца шматвяковыя азіяцкія кулінарныя традыцыі і сучаснае звар’яцелае крафтавае броварства.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 09.11.2021 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 14° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | востры, вэнджаны, агароднінны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | тамат, соль, перац, часнык |