Saĺsa: Naga & Bonnet & Habanero
Smoked Tomato Gose
Наша новая Saĺsa – гэта чарговы эксперымент з таматамі і вострымі перцамі. У гэты раз мы скарысталі новы для нас інгрэдыент – ферментаваную сумесь звышвострых перцаў, сярод якіх асноўную частку складаюць найвостры мільённік індыйскага паходжання Naga, заходнеафрыканскі культывар Scotch Bonnet і яго больш вядомы бразільскі сваяк Habanero. Ужо сталая традыцыйнай салёная база з чорным перцам і дробкай часныку стварае выдатны фон для яркіх і вылучна вострых ферментаваных перцаў, выбухае сотняй адценняў смакаў, займальных і самабытных.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 26.01.2022 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | тамат, перац, часнык |