Saĺsa: Vendžanaja
Smoked Tomato Gose with Spices
Лакальнае вар’яцтва вакол вострага таматнага піва не абмінула і нас. Мы ўжо выпусцілі некалькі такіх гатункаў у абмежаванай колькасці для нашага тапрума, а цяпер запускаем лінейку Saĺsa. У ёй будуць выходзіць розныя напоі з таматамі, а распачынаем яе з вэнджанай варыяцыі. У першую сальсу мы дадалі два розных соусы табаска, чылі перац, мексіканскі соус чылі, тры віды папрыкі — стручковую, вэнджаную і вострую вугорскую, чорны перац, а таксама часнык, крыху пятрушкі, кропу, хмелі-сунэлі, насыціўшы гэта ўсё натуральным дымам. Гэтыя прыправы зрабілі шматгранны складаны профіль, даючы роўную вастрыню на працягу ўсяго глытка, якая цудоўна спалучаецца са шчыльнай таматнай базай піва.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 03.03.2021 |
| ABV | 6,0% |
| OG | 18° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, агароднінны, востры |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Oats |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | перац, часнык, кроп, пятрушка, хмелі-сунэлі, тамат, соль |