Saĺsa: White Habanero
Hot Tomato Gose With Peppers and Spices
Нашая выключная лінейка вострых, сакавітых, незвычайных таматных гозэ напрыканцы году папоўнілася асаблівым новым гатункам. Доўгачаканая калабарацыя з нашым таленавітым сябрам Дзмітрыем Герасімавым, чараўніком пякучых смакаў і ўладаром экзатычных суперхотаў. Спецыяльна для нас ён узгадаваў некалькі кустоў рэдкіх белых хабанэра — менш пякучых, чым звычайныя хабанэра, звышараматных, з водарам сапраўдных трапічных фруктаў. Мы дадалі акуратна падрыхтаваны мэш з ферментаваных перцаў да нашай звычайнай таматнай базы, але вырашылі зрабіць яе больш стрыманай, каб дазволіць магічным, непаўторным і пяшчотным смакам белых хабанэра ззяць скрозь хвалю ўмамі. У цёплых сяброўскіх калабарацыях нараджаецца сапраўдная белая магія!
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Saĺsa |
Дата выпуска | 27.12.2023 |
ABV | 4,0% |
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | востры, кіслы, салодкі, агароднінны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|