Saĺsa: Žoŭtaja
Smoked Gose with Yellow Tomatoes and Hainan Yellow Lantern Chili
Мы прапануем паглядзець на таматнае піва з іншага ракурсу. Усе ўжо прызвычаіліся да густых барвовых напояў, але таматы бываюць не толькі чырвонымі. На гэты раз мы ўзялі найсвяжэйшыя жоўтыя таматы, зрабілі з іх пюрэ і дадалі яго да кісла-салёнай базы. Каб падтрымаць каляровы кірунак, мы падабралі адмысловы перац — кітайскі Hainan Yellow Lantern Chili. Як зразумела з назвы, ён мае жоўты колер, расце на выспах паўднёвай правінцыі Хайнань і сваім выглядам нагадвае ліхтар. Гэты перац з’яўляецца адным з падвідаў хабанэра, ён пякучы (дасягае 150 тысяч адзінак вастрыні па шкале Сковіла), але пры гэтым досыць араматны, таму добра пасуе да розных страў у выглядзе соусаў. Дзякуючы яму новая «Сальса» атрымала сагравальны эфект, які не перабівае свежы салодкі смак жоўтых таматаў і насычаны вэнджана-часнычны фон.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 27.08.2021 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 14° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | востры, вэнджаны, агароднінны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | тамат, соль, перац, часнык |