Slodyč
Imperial Pastry Stout
Мы распачынаем новую лінейку, у якой не будзем шкадаваць градусу і саладосці. Серыя Slodyč прысвечана кандытарскім імперскім стаўтам — моцным, шчыльным і цягучым. Каб зразумець агульны сэнс такога піва, першы гатунак мы робім базавым — без дадаткаў у выглядзе ягадаў, садавіны ці кандытарскіх вырабаў, але з вялікай дозай лактозы. Гэта піва мае непраглядна-чорны колер, невысокую карычневую пену, складаны пах з адценнямі кавы, шакаладу і смажанага ячменю, а таксама салодкі смак, у якім раскрываюцца шакаладныя, ванільныя і арэхавыя ноты.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Slodyč |
| Дата выпуска | 30.03.2020 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 31° |
| Горыч | 25 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | шакаладны, салодкі, кававы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Biscuit, Chocolate, Abbey, Aroma, Special B, Roasted Barley |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | лактоза |