Slota: Cascade
Belgian-style IPA
Вашай увазе новы гатунак у лінейцы «Слота», прысвечанай IPA ў бельгійскай стылістыцы. Такая варыяцыя вылучаецца на фоне іншых IPA за конт дадатковых фенольных і эстэрных адценняў, дзякуючы адмысловым штамам дрожджаў. У гэты раз дапаўняе дражджавы профіль амерыканскі хмель Cascade. Шмат гадоў без пазнавальнага паху Cascade практычна немагчыма было ўявіць піва ў стылі IPA, таму нам было цікава спалучыць яго з бельгійскай базай піва і дасягнуць новых акцэнтаў у знаёмым піве. Яно атрымала крыху затуманены залаціста-жоўты колер, яскравы хмелевы пах з адценнямі грэйпфрута і свежаскошанай травы, да якіх далучаюцца лёгкія вострыя ноткі ад працы дрожджаў. Дзякуючы шчыльнай соладавай базе смак у піва насычаны, выразная горыч збалансаваная невялікай саладосцю. У паслясмаку застаецца працяглая, але мяккая горыч.