Suchaviej: Hallertau Blanc
Double Sour Brut IPA
Яшчэ адна серыя, якую мы з вялікай асалодай працягваем — гэта Suchaviej. Калі мы ўпершыню вырашылі зрабіць піва максімальна падобным да віна, мы нават не ведалі, што атрымаецца так смачна. Апроч таго, што мы цалкам «высушылі» піва, мы яго падкіслілі і выкарысталі хмель, які прыўнёс пах белага вінаграду. Першы раз гэта быў новазеландскі Nelson Sauvin, а цяпер мы звярнулі ўвагу на высакародны еўрапейскі Hallertau Blanc. Ён апынуўся не менш вінаградным: з выразным пахам агрэсту і ноткамі чорнай парэчкі і бузіны — сапраўдны савіньён-блан. Упершыню гатунак будзе прадстаўлены на VI Minsk Craft Beer Fest.
Характарыстыкі піва
Стыль | Sour IPA |
---|---|
Серыя | Suchaviej |
Дата першага выпуска | 05.10.2019 |
ABV | 6,8% |
OG | 15.5° |
Горыч | 35 IBU |
Выпуск | Перыядычны |
Асаблівасці | Монахмелевае, Моцнагазаванае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | асвяжальны, кіслы, хмелевы |
Інгрэдыенты
Хмель | Hallertau Blanc |
---|---|
Солад | Pilsen |
Іншыя дадаткі | амілаза |