Trasca: Centennial
Triple IPA
Класічны амерыканскі стыль, класічны амерыканскі хмель. Наша новая «Трасца» зроблена з Centennial — адным з найбольш падыходзячых для IPA гатункаў хмелю. Ён мае інтэнсіўны цытрусавы пах з выразнымі лімоннымі нотамі, тонамі кветак і зёлак, якія добра пасуюць да IPA у стылі заходняга ўзбярэжжа. Мы выкарысталі Centennial свежага ўраджаю і паспрабавалі выцягнуць з яго ўсё хмелевае багацце, пры гэтым зрабіць піва піткім, яскравым, з сакавітай горыччу, якая не забівае ўсе астатнія адценні ў смаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Trasca |
| Дата выпуска | 08.02.2021 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 20° |
| Горыч | 70 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Centennial |
|---|---|
| Солад | Pilsen |