Trasca: Zappa
Triple IPA
Наш новы забойны IPA мы прысвячаем незвычайнаму хмелю Zappa. Ён адносіцца да групы амерыканскага хмелю neomexicanus і расце у засушлівых горных раёнах Нью-Мексіка. Як лічаць даследчыкі, гатункі neomexicanus ніколі не крыжаваліся з еўрапейскім хмелем. Адзін са знойдзеных аўтахтонных гатункаў цяпер вырошчваецца ў камерцыйных маштабах і названы ў гонар знакамітага амерыканскага музыкі Фрэнка Запы. У піве Zappa дэманструе ўсю сваю багатую разнастайнасць: характэрыя для neomexicanus адценні какоса, арахісу і мяты, яскравыя фруктовыя і цытрусавыя ноткі, а таксама лёгкія хвойныя і вострыя тоны. У чыстай і моцнай соладавай базе Trasca вы зможаце рассмакаваць усе асаблівасці гэтага хмелю!