Даволі шмат паралеляў можна правесці паміж нашай краінай і Шатландыяй. Менавіта таму вельмі шкада, што мы недастаткова цікавімся яе гісторыяй і культурай, бо ў іх – таксама і адлюстраванне нашага жыцця. У новым гатунку мы вырашылі звярнуцца да броварства гэтай паўночнай краіны Туманнага Альбіёну. Гістарычна ў Шатландыі знайсці хмель было даволі складанай справай, таму ў лакальным піве рабілі ўпор на багаты соладавы засып, а ў якасці альтэрнатывы хмелю ў былыя часы выкарыстоўвалі той самы верас – нацыянальны сымбаль краіны. Хмелю ў нас больш чым дастаткова, таму наш шатладскі эль мы ашчадна ахмялілі продкам горнага гатунку Kazbek з непакорнага Каўказа, які прыўнёс ледзь заўважныя водары карамелізаваных цытрусавых. Тонкая гарката хмелю прыемна балансуе шчодры соладавы смак тофі з лёгкім адценнем араматнага восеньскага лісця. Slàinte mhath!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|
Серыя |
Vieras |
|
Дата выпуска |
31.10.2025 |
| ABV |
5,4%
|
| OG | 13.5° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
соладавы |
Інгрэдыенты
| Солад |
Pale, Biscuit, Chocolate, Cara Ruby, Cara Gold, Cara Clair, Special B |
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Пінта
|
Смак