Vietraź: Hrejpfrut i čorny kardamon
Witbier with Grapefruit & Black Cardamom
Нягледзячы на дажджы і іншыя неспрыяльныя ўмовы, мы дачакаемся яснага летняга неба. Падтрымаць аптымістычны настрой усім нам дапаможа новае пшанічнае піва ў бельгійскай традыцыі. У межах лінейкі «Ветразь» мы змяняем класічныя дадаткі — цэдру апельсіна і каляндру — на іншыя цытрусавыя і прыправы. Гэтым разам мы выкарысталі свежыя грэйпфруты, якія прыўнеслі цытрусавыя адценні, а таксама чорны кардамон — ён адказны ў піве за смольныя і ледзь заўважныя вэнджаныя ноткі. Вынікам стала піва саламянага колеру з характэрным вітбіраўскім профілем, у якім дамінуюць пшанічная база і эстэрныя тоны, а дапаўняюць яго духмяныя нюансы ў паху і лёгкая кіслінка на фінішы.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Vietraź |
| Дата выпуска | 25.05.2021 |
| ABV | 5,2% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, бельгійскі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | грэйпфрут, чорны кардамон |