Vietraź: Limon i Kmien

Witbier with lemon & caraway

Лета скончылася, але мы ўжо гатовыя сустракаць цёплую, сонечную ранішнюю восень разам з сакавітым і яскравым «Ветразем»! У наш неакласічны вітбір у бельгійскім стылі мы дадалі лімоны ажно двойчы. Першы раз напрыканцы варкі, каб стварыць пазнавальны арамат цытрусавай цэдры такім знаёмым гатунку. Потым мы вытрымалі наш «Ветразь» на лімонным пюрэ на працягу тыдня, каб выцягнуць з яго чароўны і тонкі смак свежых фруктаў. І, канешне, той самы твіст у стылі «Маланкі» — кмен, які мы дадалі замест каляндры, і тым самым зрабілі наш вітбір трошачку болей родным, свойскім. Спадзяёмся, гэты напой прагоніць крыху далей сум па леце.

Характарыстыкі піва

СтыльWheat Beer
Серыя Vietraź
Дата першага выпуска 04.09.2024
ABV 4,5%
OG13°
Горыч15 IBU
ВыпускУвесь год
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае, Мутнае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, бельгійскі, асвяжальны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі цытрына, кмен

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,06
Колькасць чэкінаў191
Апошні чэкін 18.11.2024
Дата абнаўлення: 19.12.2024

Нядаўнія гатункі