Vietraź: Limon i sumach
Witbier with Lemon & Sumac
Мы працягваем у межах лінейкі «Ветразь» выкарыстоўваць пшанічнае піва ў бельгійскай традыцыі ў якасці базы для невялічкіх, але цікавых эксперыментаў. Змяняючы класічныя інгрэдыенты — цэдру апельсіна і каляндру — на іншыя цытрусавыя і прыправы можна зрабіць смак гэтага піва яшчэ больш запамінальным і выразным. У гэты раз акцэнт зроблены на яскравую, але неназойлівую кіслінку, за якую адказныя лімон, а таксама сумах. Гэтая спецыя актыўна выкарыстоўваецца ў кухні Блізкага Ўсходу, дадаючы стравам мяккі акцэнт вінаграднага воцату і каркадэ. Гэтыя ноткі добра падыходзяць да духмянага і аскомістага вітбіра. У выніку атрымалася пеністае піва крыху затуманенага жоўта-саламянага колеру. У паху дамінуюць характэрныя для бельгійскага пшанічнага піва эстэрныя тоны, а таксама дадаткі фармуюць прыемны асвяжальны цытрусавы смак.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Vietraź |
| Дата выпуска | 07.05.2021 |
| ABV | 5,2% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, бельгійскі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | цытрына, сумах |