Vyraj: Huava, kivi i kardamon
Double Milkshake IPA with Guava, Kiwi and Cardamom
У сваім новым падвойным мілкшэйку мы вырашылі зрабіць акцэнт на двух відах трапічнай садавіны — гуаве і ківі. Абодва фрукты маюць яскравы смак з адценнямі хвоі, ананаса і суніцаў. Гэты смак вельмі добра кладзецца на шчыльную салодкую аснову піва, ствараючы кантрасны профіль.
Піва мае мутны медна-гарбузовы колер. Пах выразны і асвяжальны, у якім праяўляюцца тоны гуавы і ківі, а таксама лёгкія ноткі кардамону, дробку якога мы дадалі перад розлівам піва, каб стварыць яшчэ адзін акцэнт у гэтым шматгранным напоі. Смак сагравальны, салодкі, крыху даўкі, дзякуючы адценням альясу і хвоі, якія асабліва заўважныя ў лупіне ківі. У паслясмаку — лёгкая хмелевая гарчынка і цеплыня ад моцы піва.