What’s My Hops Again?
Double New England IPA
Без гэтай каманды наш бровар дакладна быў бы зусім іншым. Дрэнны дзень яны зробяць трошку святлейшым. Нават піва нашае ў іх смачнейшае! Так, гэта ўсё пра наш (і ваш) любімы бар MALANKA TAPROOM. Зусім хутка ён будзе адзначаць сваё пяцігоддзе, таму адмыслова пад гэтую дату мы зварылі тое, што ў нас атрымваецца лепш за ўсё – Double New England IPA. Як заўсёды, непраглядна мутны, неверагодна сакавіты, напоўнены водарамі маракуі, курагі і перамогі над сіламі зла! Зможаце здагадацца, What’s My Hops Again? З народзінамі, любімы бар! Са святам, шыкоўная каманда (так, гэта яны самыя на этыкетцы)!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Дата выпуска | 04.02.2026 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Тэку |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы