Zavieja: Zappa & Talus
Double New England IPA
Мы распачынаем новую лінейку мутных і сакавітых NEIPA. Калі папярэднія серыі розных па шчыльнасці напояў у гэтым стылі рабіліся з адным хмелем, то ў «Завеі» мы будзем выкарыстоўваць адразу некалькі гатункаў. Пачынаем з цудоўнай пары Zappa і Talus. Першы — сапраўдны neomexicanus, то бок аўтахтонны амерыканскі хмель, які расце ў засушлівых горных раёнах Нью-Мексіка. Другі хмель таксама паходзіць ад neomexicanus, але з’яўляецца вынікам селекцыйнай працы кампаніі Hop Breeding Company. Абодва гатункі вылучаюцца яскравым профілем, у якім дамінуюць адценні какоса, арахісу, шалфею і мяты, а таксама фруктовыя і цытрусавыя ноткі. Усе гэтыя асаблівасці можна знайсці ў нашым новым сакавітым напоі!