Zmrok: Maločny
Oak-Aged Double Milk Stout
Мода на кандытарскія стаўты падштурхнула нас зрабіць нешта ў гэтым накірунку. Але мы вырашылі, што варта збалансаваць салодкасць напою. Апроч таго, што мы дадалі шмат хмелю, адцяняючы сметанковасць і кававасць стаўта яскравай працяглай горыччу, мы вытрымалі напой на шчапе, папярэдне настоенай на партугальскім брэндзі. Лёгкія дубовыя адценні робяць смак піва яшчэ больш складаным і шматгранным. Гэтым півам мы пачынаем серыю моцных і вытрыманых стаўтаў Zmrok.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Zmrok |
| Дата выпуска | 17.05.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 22° |
| Горыч | 90 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Вытрыманае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, салодкі, вяршковы, смажаны |
Інгрэдыенты
| Солад | Vienna, Pilsen, Cara Gold, Melanoidin, Special B, Chocolate, Black, Roasted Barley |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | лактоза |
Падача
| Тэмпература падачы | 14-16° |
|---|---|
| Тып куфлю | Сніфтэр |
| Спалучэнне з ежай | шакаладны торт, марозіва, вытрыманы сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,24 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 202 |
| Апошні чэкін | 30.11.2019 |
| Дата абнаўлення: 29.05.2025 | |