Smuha: Citra & El Dorado

Double New England IPA

Часцей за ўсё мы робім свае New England IPA з адным гатункам хмелю, каб падкрэсліць асаблівасці кожнага з іх. Але часам адыходзім ад гэтай канцэпцыі. У гэты раз у «Смузе» выкарыстаныя Citra і El Dorado. Чаму менавіта такая пара? Яны розныя па сваіх характарыстыках, але маюць агульныя гены ад дзікага амерыканскага хмелю. Далёкія суродзічы аб’ядналіся ў піве, каб перадаць у яго найлепшыя рысы: цытрусавы водар з тонамі мелісы і цэдры лайма ад Citra і трапічна-ягадны смак з адценнямі кавуна, грушы і ананаса ад El Dorado. Усё гэта разам з непранікальна жоўтым колерам піва робіць яго традыцыйна падобным на мульціфруктовы сок.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Smuha
Дата выпуска 23.03.2020
ABV 6,8%
OG19°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель Citra, El Dorado
Солад Pilsen, Flaked Oats, Flaked Rye

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,41
Колькасць чэкінаў222
Апошні чэкін 17.07.2020
Дата абнаўлення: 02.01.2024

Нядаўнія гатункі