Zavieja: Citra & Simcoe
Double New England IPA
Zavieja – гэта сапраўды лінейка для эксперыментаў. Звычайна мы эксперыментуем з рознымі спалучэннямі цікавых гатункаў хмеля, але гэтым разам спрабуем нешта зусім новае. У новай Завеі мы скарысталі выключна брытанскі солад і аўсяныя шматкі ад вядомай саладоўні Crisp Maltings. З іх дапамогай мы атрымалі прыгожы мутны падвойны New England IPA, па колеры падобны на ліманчэла, а дадатак найсвежых хмеляў Citra і Simcoe прыўнёс яскравыя араматы цытрусавага міксу і хваёвай ігліцы, якія разам цікава нагадваюць пах свежага ананасу. Let the haze craze live strong!