Laźnia: Biaroza i Eŭkalipt

Smoked sauna beer with birch and eukalyptus brooms

Раз на год, калі надвор’е змяняецца ў халодны бок, мы выпускаем адмысловы гатунак для аматараў сагравальнай лазні. Напрыканцы варкі мы дадаем венікі, каб будучы напой атрымаў асаблівыя адценні лісця. Яны цудоўна спалучаюцца з вэнджаным соладам, які мы выкарыстоўваем ў гэтым піве. Так мы спрабуем зрабіць профіль максімальна падобным да непаўторнага паху лазні. Гэтым разам мы выкарысталі падрыхтаваныя адмыслова для нас бярозавыя венікі і дапоўнілі іх невялікай колькасьцю звышараматных венікаў з лісця далёкага эўкаліпту. Новая Лазня — лёгкае піва саламянага колеру з драўлянымі і тарфянымі адценнямі, асвяджальным пахам бярозавага лісця і тонкім араматам ментолу, мяккім хмелевым паслясмакам і даволі выразнай гаркатой. Цудоўны гатунак для выдатнага занятку!

Характарыстыкі піва

СтыльOther
Серыя Laźnia
Дата выпуска 30.09.2022
ABV 5,0%
OG12.86°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак вэнджаны, соладавы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Smoked, Peated
Іншыя дадаткі бярозавыя венікі, эўкаліптавыя венікі

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,01
Колькасць чэкінаў264
Апошні чэкін 21.04.2023
Дата абнаўлення: 22.10.2024

Нядаўнія гатункі