Zolak: Citra & Mosaic
American Grisette
Патаемны бельгійскі стыль Grisette не дае нам спакою. Ці існаваў ён увогуле? А калі і існаваў, ці сапраўды яго пілі бельгійскія шахцёры, каб спатоліць смагу пасля працоўнага дня ў звышскладаных умовах? Мабыць гэта проста больш лёгкі варыянт бельгійскага сэзону? Існуе толькі некалькі гістарычных даследаванняў гэтага стылю, з дапамогай якіх мы стварылі свой грызет, але ж каб зрабіць яго больш сучасным і прывабным, ахмялілі яго яскравымі амерыканцамі Citra і Mosaic. Гэта прыгожы жоўта-саламяны напой, лёгкі і асвяжальны, даволі горкі, напоўнены араматамі сушаных лугавых кветак і экзатычных цытрусавых. Ці атрымалася ў нас зазірнуць за покрыва таямнічасці, мы ня ведаем, але запрашаем вас самім пакаштаваць гэты цікавы блэнд легендаў і сучаснасці.