Saĺsa: Curry
Smoked Tomato Gose
Чарговая Сальса, і гэта зноў цікавая вандроўка ў далёкую краіну. Гэтым разам мы спынілі свой выбар на знакамітай індыйскай страве кары, і, каб атрымаць гэты папулярны ва ўсім свеце смак, мы дадалі да нашай звыклай шчыльнай таматнай базы вэнджаную папрыку, чылі, куркуму, каляндру, зіру, імбір, а таксама шмат іншых спецый у невялічкай колькасці. У выніку атрымаўся духмяны і даволі пякучы напой, саланавата-салодкі, шчыльны і сагравальны. Сапраўдны кары ў вашым келіху!
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Saĺsa |
Дата выпуска | 10.02.2023 |
ABV | 4,0% |
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | агароднінны, востры, кіслы, салёны, смажаны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|