Cyklon: Citra & Idaho 7
East Coast Style Double IPA With Wheat
Чарговы рэліз з лінейкі Цыклон, і гэтым разам мы працягнулі нашыя даследаванні штрамаў дрожджаў, папулярных на паўночным усходзе ЗША. Каб стварыць мяккае і пяшчотнае цела нашага падвойнага IPA, мы дадалі да класічнай базы пшанічны солад і пшанічныя шматкі, а на сухое ахмяленне выкарысталі сакавітыя хмелі Citra і Idaho 7. Яны прыўнеслі ў наш Цыклон прыемнае спалучэнне араматаў цытрусавай цэдры, грэйпфрутавага соку і спелага манга. Акуратная гарката, лёгкая, ледзь заўважная мутнасць і мяккі паслясмак ствараюць прыемна збалансаваны і падступны напой.