IIINITY
Triple Black Cold IPA × Калабарацыя з Spin Bar, Carousel Brewery
Да трэцяга дня народзінаў бара SPIN мы разам з хлопцамі падрыхтавалі нешта зусім незвычайнае. Даволі новы гатунак у стылі Cold IPA, дзе класічны ўэст-коўст ферментуецца лагернымі дражджамі на памежных тэмпературах, мы давялі да максімума. Таму гэта патройны (!) чорны (!!) звышахмелены трапічнай троіцай Galaxy, Simcoe, Sabro (!!!) Cold IPA. Такога, нам падаецца, яшчэ ніхто не рабіў! Крэпкі, але збалансаваны, чорны, але з выразным трапічным араматам, наш калабарацыйны гатунак не пакіне вас абыякавымі. З народзінамі, SPIN!