Vietraź: Limon i Kmien
Witbier with lemon & caraway
Лета скончылася, але мы ўжо гатовыя сустракаць цёплую, сонечную ранішнюю восень разам з сакавітым і яскравым «Ветразем»! У наш неакласічны вітбір у бельгійскім стылі мы дадалі лімоны ажно двойчы. Першы раз напрыканцы варкі, каб стварыць пазнавальны арамат цытрусавай цэдры такім знаёмым гатунку. Потым мы вытрымалі наш «Ветразь» на лімонным пюрэ на працягу тыдня, каб выцягнуць з яго чароўны і тонкі смак свежых фруктаў. І, канешне, той самы твіст у стылі «Маланкі» — кмен, які мы дадалі замест каляндры, і тым самым зрабілі наш вітбір трошачку болей родным, свойскім. Спадзяёмся, гэты напой прагоніць крыху далей сум па леце.
Характарыстыкі піва
Стыль | Wheat Beer |
---|---|
Серыя | Vietraź |
Дата першага выпуска | 04.09.2024 |
ABV | 4,5% |
OG | 13° |
Горыч | 15 IBU |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Мутнае, Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, бельгійскі, асвяжальны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | цытрына, кмен |